In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Больш за тысячу назіранняў у "Жывой вясне"

Беларусь па-ранейшаму займае другое месца сярод усіх краін-удзельніц "Жывой вясны" па актыўнасці, але сёння мы перайшлі мяжу ў 1000 назіранняў.

Усяго толькі за 4 дні (пасля мінулага агляду статыстыкі кампаніі) колькасць назіранняў у нашай краіне павялічалася амаль што ў два разы і зараз складае 1127. Большасць назіранняў тычыцца белага бусла, але ўжо зараз адзначаюць і ластавак, і зязюль. Нехта бачыў нават чорнага свіргуля – выключна летнюю птушку.

Сучасны стан "Жывой вясны" у ЕўропеСучасны стан "Жывой вясны" у Еўропе

Мы дзякуем Вам за падтрымку і актыўны ўдзел у кампаніі "Жывая вясна". Вашыя  назіранні могуць змяніць статыстыку і станоўча паўплываць на месца Беларусі сярод 40 еўрапейскіх краін. Вы можаце прыняць актыўны ўдзел у кампаніі "Жывая вясна", шукаць у вясновым небе птушак, сачыць за іх жыццём і змяшчаць свае назіранні на сайце "Жывой вясны" www.springalive.net, а таксама запрашаць да удзелу сваіх родных і сяброў.

Нагадваем, што Вы таксама можаце ўдзельнічаць у конкурсе АПБ «Гісторыі Жывой вясны». Раскажыце сваю гісторыю сустрэчы з птушкамі – пасланкамі вясны, далучыце фотаздымак і Вы зможаце атрымаць падарунак ад АПБ.

Калі Вы ўбачылі або пачулі белага бусла, ластаўку, зязюлю, чорнага свіргуля ці шчурку-пчалаедку, спяшайцеся дадаць свае назіранні на сайце кампаніі "Жывая вясна"

Вясна прыйдзе, калі Вы самі яе заўважыце.
Будзем назіраць, як птушкі вяртаюцца дадому.
Сустрэнем вясну разам!

Далучайцеся да "Жывой Вясны" разам з птушкамі! 

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино