In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Як паўдзельнічаць у мерапрыемствах АПБ у гэтым годзе?

Мы паспрабавалі паўнавартасна адказаць на гэтае пытанне і змясцілі поўную інфармацыю аб мерапрыемствах, у якіх вы можаце паўдзельнічаць увесну, улетку і ўвосень.

Ваш удзел будзе на карысць дзікай прыродзе і асабіста вам, таму што вы не толькі зможаце дапамагчы аднавіць гідрарэжым балота, забяспечыць гняздоўямі соў ці спыніць бракан’ераў, але і даведацца нешта новае і цікавае з жыцця птушак, пазнаёміцца і паразмаўляць з арнітолагамі і натуралістамі.

Усе нашы мерапрыемствы адзначаны іконкамі, што дазваляе хутка зразумець, цікава вам гэта ці не. Калі мы запрашаем вас наведаць лекцыю, то стаіць іконка кнігі, калі гэта пялявы летнік–намёт, а калі назіранні за птушкамі – бінокль. Кожны зможа знайсці сабе мерапрыемства да душы: жадаеце ўбачыць саву з Чырвонай кнігі на гняздзе, то едзьце ў Залессе, марыце дапамагчы ўлічваць від птушак, якому пагражае знікненне – адпраўляйцеся падлічваць вяртлявую чаротаўку, ніколі не былі на верхавым балоце –вас чакаюць ва ўнікальным заказніку «Ельня», а калі жадаеце навучыцца адрозніваць мігруючых птушак, то прыходзьце на адну з пляцовак па назіранню за птушкамі. І гэта толькі некаторыя мерапрыемствы, у якіх мы запрашаем вас паўдзельнічаць.

Нашы каардынатары адкажуць на ўсе вашыя пытанні. Вы можаце напісаць ім на e-mail ці тэлефанаваць да нас у офіс. Вельмі спадзяемся на ваш актыўны ўдзел!

Чытаць
Спампаваць

Таксама глядзіце
Зёрнышки добра
10 000 птиц и малиновка
Народная наука, или как правильно подсчитать птиц на своей кормушке?
Подкармливаем птиц вместе 14-15 января и всю зиму!
"Птушкі ля кармушкі-2016": налічылі амаль 10 000 птушак!
16-17 студзеня — акцыя "Птушкі ля кармушкі"!
16 мая «Зробiм» Беларусь чистой!
Как АПБ птиц поздравляла
Весна 2015 с АПБ!
28 тысяч крякв и 1 мандаринка