In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Сусветны дзень пералётных птушак

Свята адзначаецца кожную другую суботу траўня, пачынаючы з 1993 года. Мы віншуем птушак і іх аматараў і прапануем Вам яшчэ раз зірнуць у веснавое неба, каб убачыць нашых беларускіх птушак – пасланак вясны.

белы бусел © Bob, вясковая ластаўка © C. Korkosz, зязюля © Vogelartinfoбелы бусел © Bob, вясковая ластаўка © C. Korkosz, зязюля © Vogelartinfo

Белы бусел

Як яго пазнаць? Ён вялікага росту, з доўгімі чырвонымі нагамі і чырвонай дзюбай. Пер’е белае, а крылы чорныя. Яго маладзейшыя сябры маюць чарнаватую дзюбу і жоўта-шэрыя ногі.

Як з ім можна сустрэцца? У Беларусі жыве кожны дзесяты бусел у свеце. Гнёзды будуе на саламяных дахах і высокіх дрэвах, але ж сёння дрэвы высякаюць, а дахі робяць з іншых матэрыялаў, таму буслы сталі часцей сяліцца на воданапорных вежах і электрычных слупах. Увогуле, ён жыве там, дзе добрыя людзі побач, каб прыносіць ім шчасце. Яго можна ўбачыць і на вільготных лугах, дзе ён палюе на насякомых, грызуноў і чарвякоў.

Углядайцеся ў веснавое неба і шукайце свайго першага бусла. У Беларусі ёсць такая прыкмета: калі ўбачыць вясной бусла ў палёце, будзеце здаровымі і працаздольнымі.

Вясковая ластаўка

Як яе пазнаць? У яе доўгі хвост з вялікай развілкай. Зверху яна сіня-чорнага колеру, а знізу мае белаватае цела з чырвонай плямай на шыі і галаве, чым і адрозніваецца ад сваіх сябровак-ластавак, якія не маюць такога доўгага выразнага хваста і чырвонай плямы.

Дзе яе можна сустрэць? Яе можна з лёгкасцю ўбачыць у сельскай мясцовасці і на ўскраінах гарадоў. Будуе свае гнёзды пад дахамі і на сценах дамоў, пад мастамі і побач з сельскагаспадарчымі пабудовамі. Гняздо выглядае як прылеплены да сцяны шар, і ў адрозненні ад гнёзд іншых ластавак, адкрыта зверху.

Звычайная зязюля

Як яе пазнаць? Самцоў вельмі проста пазнаць на песні – «ку-ку, ку-ку». Для самак характэрна бульканне «клі-клі-клі», але ж размаўляюць яны рэдка, калі клічаць самцоў у шлюбны перыяд. Цела попельна-шэрае зверху і белае знізу з гарызантальнымі рыскамі. Можа быць і рыжага колеру.

Як можна яе ўбачыць? Зязюля – вельмі хітрая птушка, ніколі не будуе гнёзд, а падкідвае свае яйкі (іх можа быць ад 8 да 25) іншым птушкам, якія і гадуюць зязюльчанят. Дарослыя зязюлі адлятаюць ў вырай ужо ў ліпені, маладыя ж далятаюць крыху пазней, калі падрастуць.

чорны свіргуль © Snowmanradio, шчурка-пчалаедка © C.Korkoszчорны свіргуль © Snowmanradio, шчурка-пчалаедка © C.Korkosz

Чорны свіргуль

Як яго пазнаць? Ён цёмна-карычневага колеру, але на фоне неба выглядае чорным. У яго завостраныя кароткія крылы і кароткі, падобны на відэлец, хвост. У адрозненні ад ластаўкі, ён мае больш чёмны колер і больш шырокія крылы.

Як з ім сустрэцца? Чорны свіргуль любіць жыць ў гарадах, дзе будуе гнёзды ў шчылінах пад дахамі. Ён ніколі не сядзіць на зямлі, зрэдку залятае ў гняздо і адразу ж у неба.

Шчурка-пчалаедка

Як яе пазнаць? Людзі лічаць яе вельмі прыгожай птушкай. Яна бліскучага сіне-зялёнага колеру. На галаве і спіне чырвоныя і светла-карычневыя фарбы. Горла і лоб жоўтага колеру. Ад дзюбы да шыі ідзе назад чорная палоска. Вочы ў яе чырвоныя.

Як з ёю сустрэцца? Шчурка-пчалаедка любіць гняздіцца каля рэк і вадаёмаў. Гнёзды, такія доўгія норы, звычайна ў пясчаных абрывах. Калі яна палюе на насякомых, можа сядзець на правадах, сухіх галінах, дзе яе можна ўбачыць. На Беларусі гэтых птушак налічваецца вельмі мала – 30-60 пар.

Назірайце за птушкамі – пасланкамі вясны і ўдзельнічайце ў кампаніі «Жывая вясна». Калі Вам пашчасціла ўбачыць або пачуць гэтых птушак упершыню гэтай вясной – абавязкова змяшчайце свае назіранні на сайце www.springalive.net

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино