In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Салаўіныя ночы ў Баранавічах

Акцыя «Салаўіныя ночы» праводзіцца не толькі ў Мінску! Дапамажы палічыць салаўёў у Баранавічах і скласці салаўіную карту горада!

Калі: 18 мая з 21:00 да 23:00
Дзе: Баранавічы

Паведаміце пра сваё жаданне паслухаць салаўёў па тэлефоне +375-29-855-09-97+375-29-855-09-97 або запоўніце анкету (гл. ніжэй) праз e-mail [email protected] Паведаміўшы каардынатару акцыі, у якім раёне вы жадаеце палічыць салаўёў, вы атрымаеце адмысловую карту. 18 мая з 21:00 да 23:00 вы праходзіце абраны вамі ўчастак, уважліва слухаеце спевы салаўёў і пазначаеце на карце кропкі, дзе вы пачулі гэтых птушак. Пасля заканчэння свайго маршруту паведаміце свае дадзеныя каардынатару, які складзе агульную карту баранавіцкіх салаўёў.

Пытанні для анкеты:

1. прозвішча, імя, імя па бацьку;
2. узрост;
3. месца вучобы/працы;
4. нумар тэлефона, e-mail;
5. у якім раёне горада вы хочаце праводзіць улікі салаўёў;
6. ці трэба выслаць вам электронны варыянт песні салаўя?

Больш даведацца пра акцыю можна па тэлефоне +375-29-855-09-97+375-29-855-09-97.

За адзін вечар праверыць усе месцы, дзе ёсць салаўі, немагчыма. Калі ў вас не атрымліваецца паслухаць і палічыць салаўёў 18 мая, гэта можна зрабіць у любы дзень да сярэдзіны чэрвеня, пакуль яны актыўна спяваюць. Паведамляйце пра свае назіранні па вышэйзгаданым тэлефоне або пішыце на адрас электроннай пошты: [email protected].

Каардынатар акцыі – Юля Траццяк

Таксама глядзіце
Фінал салаўінай песні года!
Салаўі, наспявайце нам лета!
Закрыццё сезону салаўінай оперы
Салаўіная вясна!
256 кропак на карце, або як па вясне салаўёў лічылі
Час збірацца на "Салаўіныя вечары" і даследаваць "Салаўіную карту"
Па якім адрасе спявае салавей? Складаем карту разам!
Дзе ж спяваюць салаўі?
Салаўіныя вечары з "Аховай птушак Бацькаўшчыны"
Запрашаем на салаўіныя экскурсіі!