|
Патрэбны дзіцячыя здымкі сябраў ЗБТАП для конкурса на канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ![]() Шаноўныя сябры! У гэтым, 2008 годзе, мы адзначаем 15-годдзе Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак – аднаго з папярэднікаў АПБ. Для аднаго з конкурсаў, які пройдзе пад час канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ 23.02.2008, і якая будзе прысвечана гэтаму юбілею, патрэбны здымкі сябраў ЗБТАП у дзіцячыя гады (ва ўзросце прыкладна ад 4 да 14 гадоў). Фотаанімалістаў з Гарадзеншчыны запрашаем да ўдзелу у абласным фотаконкурсе![]() Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) праводзіць чарговы абласны фотаконкурс “Нашы птушкі”. Да 15 лютага 2008г. чакаем ад фотамастакоў з Гарадзеншчыны не больш 10 фотаздымкаў, частка якіх можа быць аб’яднана ў сэрыю. Пажадана каля назвы праставіць прыярытэт значнасці кожнага здымка (ад 1 да 10) – у выпадку, калі арганізатары не змогуць выставіць для ацэнкі гледачамі ўсе работы. Здымкі павінны быць надрукаваны на фотапаперы фармату 20х30 см (або мець блізкія да гэтых памеры). На адваротным баку трэба пазначыць аўтарскую назву, Імя і прозьвішча, паштовы адрас аўтара і кантактны тэлефон. У конкурсе не змогуць удзельнічаць працы, для стварэння якіх выкарыстаны фотамантаж (г.зн. ужыты 2 або больш здымкаў). З атрыманых на паштовы адрас нашага аддзялення АПБ: (а/с 197, Гродна 230023) здымкаў будзе ўтворана фотавыстава, якая будзе працаваць на працягу месяца ў холе гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага ў г.Гродна. Луток-жабалоў, або першае навагодняе фотапаляванне![]() На другі дзень новага году значна пахаладала. На Нёмане з’явілася больш крыгаў, і амаль усе водаплаўныя птушкі пераляцелі на незамярзаючыя сажалкі ВА “Азот”, якія знаходзяцца каля в.Беражаны. Тут іх і прыехаў здымаць Георгі Гулеўскі (ганаровы сябра АПБ з Горадні). І хоць на самым пачатку з сажалак адляцеў арлан-белахвост (напэўна, са здабычай), якога не атрымалася зняць на фотакамеру, далей сапраўды пашанцавала. Канферэнцыя Заходне-Палескага аддзялення ў Брэсце![]() У мінулую суботу адбылася справаздачная канферэнцыя Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ. З самай раніцы на біяфак Брэсцкага ўніверсітэту падыходзілі сябры АПБ і госці канферэнцыі з Брэста, Кобрына, Каменца, Маларыты, Гродна і нават Любліна. Усяго ж сабралася больш за 30 чалавек. Акрамя цікавых і выдатна прэзентаваных навукова-папулярных дакладаў, заяўленых у праграме (http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=411 ), адбыліся выбары ў састаў Савету аддзялення і новага старшыні, а таксама падвядзенне вынікаў конкурсаў, якія прайшлі пад час канферэнцыі. Сустрэча ва ўніверсітэцкіх сцянах 4 лістапада 2007г. у рамках заняткаў заалагічнага гуртка студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы адбылася інтэрактыўная прэзентацыя дзейнасці грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Падрыхтавалі яе не толькі студэнты і выкладчыкі ГрДУ – сябры АПБ, але і найбольш актыўны назіральнік птушак з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту, студэнт 3 курсу Дзяніс Табуноў. Менавіта з яго прэзентацыі “Як людзі назіраюць за птушкамі” і пачалася сустрэча, на якую прыйшлі больш за 30 студэнтаў-біёлагаў, а таксама выкладчыкі і лабаранты.У нас ёсць гасцініца… для птушак!Адным з галоўных пастаянных пректаў Слонімскага аддзялення грамадскай арганизацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” было і застаецца ўтрыманне гасцініцы для птушак “Ластаўка”, афіцыйнае адкрыццё якой адбылося вясной мінулага года ў рамах “Тыдня птушак у Слоніме-2006”. III Канферэнцыя Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБЛаскава запрашаем Вас прыняць удзел у III канферэнцыі ЗАХОДНЕ-ПАЛЕCКАГА РЭГІЯНАЛЬНАГА АДДЗЯЛЕННЯ, якая адбудзецца 8 снежня (субота) у галоўным будынку Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўдыторыя 617, (г.Брэст, Б.Касманаўтаў, 21). Віншуем Дзьмітрыя Вінчэўскага з перамогай у фотаконкурсе «Беларусь, якую мы заўтра не ўбачым»![]() Творчае спаборніцтва праходзіла ў межах медыя-кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну», якую ладзіць Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Свае адзнакі канкурсантам выставіла журы, а таксама наведвальнікі інтэрнэт-старонкі медыя-кампаніі. Персанальная фотавыстава ганаровага сябра АПБ Георгія Гулеўскага![]() Учора зачынілася персанальная фотавыстава вядомага гарадзенскага фотамастака і ганаровага сябра АПБ Георгія Гулеўскага. Выстава пад назвай “Остановись, мгновенье!” з 1 верасня працавала ў холе былога Дома афіцэраў, што на вул. Ажэшкі ў Горадні і была арганізавана пры ўдзеле Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ. На 25 здымках былі прадстаўлены не толькі птушкі: поплаўныя луні, чорны бусел, авяльга, крыжадзюбы, кулікі-селянцы, бакас і вялікая белая чапля – хоць іх было найбольш, але і іншыя нашы жывёлы – звяры, павукі, насякомыя. І нават нечаканыя і прыгожыя краявіды Гарадзеншчыны выдатна пасавалі да агульнага настрою фотавыставы – наша прырода адкрывае свае таямніцы і хараство. Але толькі тым, хто хоча яго ўбачыць. Убачыў свет новы нумар “Кулёну”![]() Выйшаў чарговы падвойны нумар брэсцкага абласнога бюлетэня “Кулён” (№11-12, 2007). У нумары вы можаце даведацца аб найбольш значных падзеях (мерапрыемствах і акцыях), якія адбыліся на Берасцейшчыне (улікі салаўёў, Чэмпіянат…, восенскія назіранні за птушкамі). У артыкуле Дзяніса Кіцеля расказваецца аб падарожжы сябраў АПБ у Швецыю, Вадзіма Пракапчука - аб першых выніках праекта па ахове соў, Андрэя Абрамчука - аб новых патэнцыйных ТВП ў Брэсцкім Палессі. Артыкул “Захаваем біяразнастайнасць Берасцейшчыны разам” расказвае аб новых магчымасцях у ахове рэдкіх раслін і жывёл. |
|
© 2006-2007
Ахова птушак Бацькаўшчыны г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313 +375 17 263 01 30 +375 17 263 06 13 |