In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Сяброўскі ўзнос

Як аплаціць сяброўскі ўзнос?

Для аплаты ўзноса трэба ведаць НУМАР вашай сяброўскай карткі. Его можна знайсці на вашай папярэдняй картке, ці запытацца у АПБ па тэлефонах (+375 17 369 76 13, +375 29 223 06 13, +375 29 101 68 87) ці e-mail ([email protected]). 

праз ЕРИП крэдытнай карткай праз смс-паведамленне па рэквізітах праз касы банкаў ці пошты

 

Аплата праз сістэму "Расчет"(ЕРИП)

Дзе аплаціць?

ЕРИП — аплата з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу. 

Вам неабходна:

  1. Зайсці на сайт Банка (інтэрнэт-банкінг) 
  2. Выбраць ў пераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»
  3. Выбраць пункт «Пожертвования, благотворительность», затем «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
  4. Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.
  5. Пацвердзіць аплату.

ЕРИП — аплата з выкарыстаннем плацежна-даведачных тэрміналаў і банкаматаў.

Вам неабходна:

  1. Знайсці бліжэйшы плацежна-даведачны тэрмінал (інфакіёск) або банкамат
  2. Выбраць ў пераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»
  3. Выбраць пункт «Пожертвования, благотворительность», затем «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
  4. Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.
  5. Пацвердзіць аплату. 

ЕРИП — праз касы банкаў

Звяртаецеся ў касу любога банка (ўдзельніка сістэмы " Расчет " (ЕРИП)) і паведамляеце, што вам неабходна аплаціць паслугу «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА» праз сістэму «Расчет» (паслуга размешчана ў каталогу «Пожертвования, благотворительность»), паведаміце " нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты" і аплачваеце наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай.

 

Праз смс -паведамленне толькі для абанентаў МТС

Дашліце смс на нумар 553 па наступным шаблоне:

<511> <Нумар вашай сяброўскай карткі> <Сума ўзноса> (словы падзяляюцца прабеламі!)
Прыклад: 511 №13 35 альбо 511 №6000 18

Грошы спішуцца з вашага рахунку. Увага: Камісія сістэмы iPay складае 3% для абанентаў МТС.

 

Аплаціць па рэквізітах праз касы банкаў ці пошты

Узнос можна пералічыць у любым аддзяленні банка ці пошты па наступных рэквізітах:

ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", прызначэнне плацяжу - сяброўскі ўзнос
УНП 101546170 АКПА 37527794 Р/р 3015104926016
Рэгіянальная Дырэкцыя № 700 ААТ «БПС-Сбербанк»,
г. Мінск, пр. Машэрава, 80, 220035, код 369

Не трэба запаўняць квітанцыю – проста пакажыце гэтыя рэквізіты супрацоўніку банка.