Асноўнай прычынай зніжэння колькасці многіх відаў птушак у Еўропе ў другой палове ХХ стагодзя стала змяненн месц іх пражывання. У наш час выжыванне многіх відаў птушак залежыць ад стану асобных тэрыторый, якія з'яўляюцца месцамі іх канцэнтрацыі ў перыяды гнездавання, зімовак альбо міграцый. Менавіта такія месцы і носяць назву "тэрыторыі, важныя для птушак" (ТВП). Для іх эфектыўнага захавання ва ўсёй Еўропе міжнародная прыродаахоўная арганізацыя ініцыіравала праграму ТВП і распрацавала крытэрыі, на аснове якіх можна вызначыць ТВП і арганізаваць іх ахову. У выніку выканання гэтай праграммы з 1981 па 200 год выяўлена 3619 ТВП у 51 краіне Еўропы. Беларусь далучылася да гэтага праекта ў 1996 годзе. На сёнешні момант вызначана 41 ТВП. Большасць гэтых тэрыторый знаходзіца ў паўднёва-заходняй і паўночнай частках краіны. Пераважна гэта буйныя комплесы нізінных і верхавых балот, забалочаныя поймы рэк. Гнездаванне рэдкіх відаў птушак з'яўляецца індыкатарам добрай захаванасці тэрыторыі, і, як правіла, большасць ТВП мае высокія паказчыкі біялагічнай разнастайнасці. Такім чынам стварэнне сеткі ТВП забяспечвае захаванне не толькі птушак, але і цэлага шэрага іншых рэдкіх відаў жывёл і раслін.
|