|
Неспряльныя фактары Сістэма гаспадарання, якая гістарычна склалася на гэтай тэрыторыі, у многім вызначыла стан прыродных супольніцтваў. Сенакакшэнне і выпас жывёлы спрыялі захаванню адкрытых участкаў поймы. Змяншэнне сенакосных плошчаў, асабліва заўважнае ў апошнія гады, вядзе да зарастання поймы хмызнякамі, што зніжае плошчу найбольш каштоўных у прыродаахоўным плане поймавых лугоў і балот. Пажары перыядычна ўзнікаюць у лясах угоддзя, а ў засушлівыя гады і ў пойме. Асноўнымі прычынамі пажараў з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, а таксама веснавыя палы на лугах, якія праводзяць мясцовыя жыхары. Пэўную пагрозу ўяўляе дачнае будаўніцтва, якое вядзецца на павышаных участках поймы. У апошнія гады ўзнік невялікі дачны пасёлак у наваколлі вёскі Весялова на правым беразе Бярэзіны. Адмоўнае ўздзеянне на стан фауны аказваюць незаконныя паляванне і рыбная лоўля, выпадкі якіх здараюцца даволі часта. У выніку браканьерства колькасць асноўных гаспадарча-каштоўных жывёл застаецца значна ніжэй біялагічнай ёмкасці ўгодзя. Неабходныя меры аховы Для захавання флоры і фауны гэтай тэрыторыі трэба ў межах ТВП стварыць рэспубліканскі заказнік. Гэта дасць магчымасць захаваць экалагічны калідор паміж праектуемым нацыянальным паркам “Белая Русь” і Бярэзінскім біясферным запаведнікам. |
|
© 2006-2007
Ахова птушак Бацькаўшчыны г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313 +375 17 263 01 30 +375 17 263 06 13 |