In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушка года 2013

Удод – птушка года 2013

 Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) абрала птушыным сімвалам 2013 года ў Беларусі адну з нашых найбольш яскравых птушак – удода. Традыцыйна, у рамах кампаніі «Удод – птушка 2013 года» будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэтай якіх будзе не толькі прыцягнуць увагу да праблемаў гэтага віду, але і змяніць ягоны адмоўны «імідж».

Нацыянальная кампанія кампания «Птушка года» праводзіцца АПБ з 2000 г. Мэта кампанii – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулых гадах птушкамі года станавіліся белы бусел, белая пліска, авяльга, дамовы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль.

Няглездячы на невялікі памер, візуальна ён здаецца нашмат буйнейшым, асабліва ў палёце. Яго апярэнне і звычкі настолькі унікальныя, што пераблытаць удода з іншым відам проста немагчыма.

Удод – птушка дзённая, актыўнасць пачынае з першых прамянёў сонца і да самага позняга вечару. На працягу дня вышуквае сабе здабычу – розных казурак, якіх удод збірае на зямлі.

Колькасць удодаў у Беларусі невысокая, і не перавышае 20 тысяч пар. У якасці месца пражывання перавагу аддае даволі адкрытай прасторы: лугам, узлескам, але можа гняздзіцца і ў блізкім суседстве з чалавекам: у сценах будынкаў, у будаўнічым смецці. Сустракаюцца гнёдзы удода і ў пясчаных насыпах, у карэнні дрэў і нават у высахлых шкілетах жывёл.

Існуе шэраг праблемаў, якія датычацца ўдода і патрабуюць вырашэння. У прыватнасці, дагэтуль невядомы арэал распаўсюджвання ўдода і колькасць гэтага віда ў Беларусі. Акрамя таго, удод, як і іншыя птушкі, якія селяцца ў дуплах, часта сутыкаецца з недахопам месцаў для гнездавання.

У сувязі з існымі праблемамі ў 2013 годзе АПБ плануе правесці біятэхнічныя мерапрыемствы па вырабе і размяшчэнні штучных гнёздаў для ўдода. Плануецца таксама правесці ўлік гэтага віда ў рэгіёнах Беларусі. Таксама будзе праводзіцца традыцыйны конкурс малюнкаў для дзяцей.

10 цiкавых фактаў пра ўдода

План кампаніі « Птушка года 2013»