In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
10 цікавых фактаў пра саву вушатую

 1.Пазнавальныя «вушкі» вушатай савы не маюць нічога агульнага з вушамі. Гэта – пёры. Сапраўдныя вушы няпроста ўбачыць, бо яны схаваныя пад пер’ямі. Востры слых дапамагае  саве злавіць сваю здабычу нават у поўнай цемры без выкарыстання зроку.

2. Вушатая сава – адзін з 11 відаў соваў, якія гняздуюцца ў Беларусі.

3. Адна акальцаваная вушатая сава пражыла 27 гадоў і 9 месяцаў!

4. Гэтая сава можа паварочваць галаву на 270 градусаў!

5. Як і іншыя віды соваў, вушатая сава не будуе гнёзды. Арэндадаўцамі выступаюць шэрыя вароны, гракі, крумкачы і сарокі. Вушатая сава з вялікай ахвотай засяляе штучныя гняздоўі.

6. Сава лётае нягучна, каб падкрасціся да здабычы раптам. Пёры крыла пакрыты аксамітавым налётам, а кончыкі махавых пёраў маюць махры.

7. У Беларусі вушатая сава зімуе. Цікава, што зімой для днёўкі  совы збіраюцца шматлікімі кампаніямі да 30 птушак!

8. Яна на дзіва нагадвае павялічаную копію соўкі-сплюшкі ці зменшаную копію пугача сваімі вострымі «вушкамі» з пёраў і аранжавай афарбоўкай райка вока.

9. Ворагаў у савы вушатай няшмат. Напасці на гэтую птушку могуць больш буйныя драпежныя птушкі і куніцы.

10. На вячэру да вушатай савы трапляюць амаль выключна мышападобныя грызуны, асабліва палёўкі. Каб схапіць адну ахвяру, саве трэба зрабіць часам па 2–3 спробы, а пры моцным ветры ці дажджы -4-9!