In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Конкурсы ў межах кампаніі "Птушка года"

Мэта конкурсаў – паказаць незвычайную прыгажосць зязюлі, цікавыя асаблівасці яе жыцця, адзначыць карысць птушкі як знішчальніка шкодных насякомых.

Мастацкія конкурсы

Намінацыі:

  • Лепшы малюнак
  • Лепшы комікс
  • Лепшы мастацкі выраб
  • Лепшы прыродаахоўны плакат

Лепшы малюнак

Прымаюцца мастацкія выявы зязюлі, выкананыя ад рукі. Малюнкі павінны адлюстроўваць асаблівасці паводзін альбо знешняга выгляду птушкі.

Лепшы комікс

Прымаюцца работы ў стылі "класічны комікс", намаляваныя ад рукі. Коміксы павінны адлюстроўваць шлях вяртання птушкі з Афрыкі ў Беларусь.

Лепшы мастацкі выраб

Работы могуць быць выкананыя ў розных тэхніках і павінны адлюстроўваць асаблівасці знешняга выгляду птушак.

Усе работы ў намінацыях малюнак, комікс, мастацкі выраб дасылаюцца поштай з 1 верасня да 15 кастрычніка 2014 года ў рэгіянальныя каардынацыйныя цэнтры:

  • Брэсцкая вобласць: Мурыгіна Н.А., 224030 г. Брэст, вул. К. Маркса, 60, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, сектар прыроды і экалогіі
  • Гродзенская вобласць: Сліж Я.А., 230023, г. Гродна, а/с 197, тэл.80292300736
  • Гомельская вобласць: Паклонская А.І., 247980, г. Тураў, вул. Інтэрнацыянальная, 18, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі
  • Віцебская вобласць: Сінкевіч І.У., 211260 г.п.Шуміліна, вул. Ленінская, 7А, Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі
  • Мінская вобласць, Магілёўская вобласць: Каляда Т.А., 223610 г. Слуцк, вул. Багдановіча 134А Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў
  • Мінск: Якубоўская С.А., 220073, г.Мінск, пр-т Пушкіна, 48, Экалагічная гімназія №19.

Работы, якія не могуць быць дасланыя поштай, напрыклад, вялікія мастацкія вырабы, дазваляецца дастаўляць рэгіянальным каардынатарам асабіста.

Лепшы прыродаахоўны плакат

Будуць ацэньвацца работы, у якіх адлюстроўваюцца станоўчыя бакі жыццядзейнасці зязюлі. На плакаце павінен быць тэкставы заклік. Плакат выконваецца пры дапамозе камп’ютэрных праграм, напрыклад, AdobePhotoshop ці CorelDraw. Прымаюцца файлы вагой да 10 мб, з разрашэннем 300 dpi. Ліст павінен быць дасланы на электронную пошту ptushkahoda@ptushki.org, мець тэму "Прыродаахоўны плакат". Апошні тэрмін прыёму прац – 15 кастрычніка 2014 года.

Конкурс малюнка на асфальце

"Як зязюля з Афрыкі вярталася"

Конкурс праводзіцца 5 чэрвеня — Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. У гэты дзень прапануем вам правесці мерапрыемства на вуліцы, замест аркуша паперы выкарыстаць асфальтавае пакрыццё і адлюстраваць шлях вяртання зязюлі з Афрыкі ў Беларусь. Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2014 года на эл. адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай "Малюнак на асфальце", абавязкова паведаміўшы назву гуртка або ўстановы адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка, колькасць удзельнікаў. Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка.

Літаратурны конкурс

"Зязюля ў фальклоры"

Зязюля – сімвал шматлікіх легенд, гераіня паданняў і казак. Мэта гэтага конкурсу – сабраць мясцовыя легенды, казкі і паданні, прысвечаныя зязюлі. Дарускаецца напісанне ўдаснага твора. Работы прымаюцца да 15 кастрычніка 2014 года.

Аб’ём – да 2 старонак фармату А4, набраныя шрыфтам 14 TimesNewRoman.

Творы могуць быць дасланыя на адрас грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" альбо на электронную пошту ptushkahoda@ptushki.org з пазначанай тэмай "Літаратурны конкурс".

Конкурс на лепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю

На конкурс прымаюцца распрацоўкі ўрокаў, класных гадзін і пазашкольных заняткаў, а таксама эколага-асветніцкіх і прыродаахоўных мерапрыемстваў. Яны павінны ўключаць план, ход дзеянняў, справаздачу, а таксама метадычнае суправаджэнне. Распрацоўкі прымаюцца з 1 сакавіка па 1 чэрвеня 2014 года на паштовы адрас грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" або на электронны адрас ptushkahoda@ptushki.org.

Калі ласка, для кожнай конкурснай работы не забудзьце пазначыць імя, імя па бацьку, прозвішча, узрост, дакладны адрас і тэлефон аўтара. Калі аўтар з’яўляецца сябрам якога-небудзь гуртка – таксама назва і адрас гуртка, імя, імя па бацьку і прозвішча кіраўніка гуртка і яго тэлефон.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты, а пераможцы – дыпломы і прызы.

Работы аўтарам не вяртаюцца. АПБ можа выкарыстоўваць іх для публікацыі ў сваіх выданнях з пазначэннем аўтарства, а плакаты, малюнкі і коміксы паказваць на выставах.