In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушка года 2015

  Вушатая сава – птушка 2015 года! 

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) выбрала птушкай 2015 года вушатую саву!

Традыцыйна, у рамках кампаніі "Сава вушатая – птушка 2015 года" арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду.

Каб пазнаёміць вас з птушкай года,  асаблівасцямі яе жыцця і цікавосткамі, характэрнымі для гэтага віду, мы падрыхтавалі прэзентацыю "Вушатая сава — птушка 2015 года". Спампуйце яе з нашага сайта!

Сава вушатая ўмее здзіўляць. Не верыце? Прапануем вашай увазе
10 цікавых фактаў пра вушатую саву

Калі ў вас ёсць  карысныя ідэі і прапановы, якія можна ажыццявіць у рамках кампаніі, дасылайце іх, калі ласка, на паштовую скрыню каардынатара [email protected].
Будзем вельмі ўдзячны!

Нацыянальная кампанія "Птушка года"

Нацыянальную кампанію "Птушка года" АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, зязюля звычайная.

Прыродаахоўныя мерапрыемствы ў межах кампаніі

У гэтым годзе асаблівая ўвага будзе надавацца будоўлі і размяшчэнню штучных гняздоўяў для соваў з мэтай прывабіць птушак на новыя прыдатныя для гэтага месцы. Мы правядзем шэраг майстар-класаў і савіны летнік па будаванні домікаў для соваў, у якім могуць прыняць удзел усе ахвочыя. На працягу года АПБ будзе збіраць інфармацыю аб месцах гнездавання і рэгістрацыі савы вушатай. Акрамя таго, мы падрыхтуем шэраг матэрыялаў аб неабходнасці правядзення біятэхнічных мерапрыемстваў для соваў, ажыццявім інфармацыйную кампанію супраць збору птушанят, што выляцелі  з гнязда.

Спампаваць палажэнне аб конкурсах у межах кампаніі
"Сава вушатая -- птушка 2015 года
"