In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
10 цікавых фактаў пра чорнага свіргуля

1. Свіргулі – самыя хуткія птушкі ў свеце.

2. Апынуўшыся на гарызантальнай паверхні, чорны свіргуль не можа ўзляцець з-за вельмі доўгіх крылаў і кароткіх лапак.

3. Птушаняты могуць упадаць у здранцвенне пры пахаладанні.

4. У кладцы часцей за ўсё 3 яйкі, рэдка бывае 2 ці 4.

5. Адзіны прадстаўнік атрада ў Беларусі, сваякамі якога з’яўляюцца саланганы і знакамітая калібры.

6. У Беларусі гняздуецца 140 000-160 000 пар. Свіргуль жыве ў асноўным у гарадах. Вельмі рэдка ўтварае калоніі ў старых лясах.

7. Асноўныя фактары пагрозы: скарачэнне месцаў гнездавання ў горадзе ў выніку замуроўвання дзірак і ніш у шматпавярховых будынках.

8. Чорны свіргуль зімуе ў Афрыцы (на поўдзень ад Сахары) і на востраве Мадагаскар.

9. Чорны свіргуль прылятае на месца гнездавання ў траўні і з’яўляецца адной з самых позніх птушак, якія вяртаюцца з выраю.

10. На розных мовах назва чорнага свіргуля гучыцьнаступным чынам:

черный стриж– на рускай,

мauersegler– на нямецкай,

swift– на англійскай,

jerzyk– на польскай.