In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Мастацкія конкурсы

Мэта конкурсаў – паказаць прыгажосць чорнага свіргуля, цікавыя асаблівасці яго жыцця, праблемы, звязаныя з гэтай птушкай, і магчымыя шляхі іх вырашэння. Мастацкія работы ацэньваліся ў трох намінацыях.

6 снежня ў межах кампаніі  "Птушка года" у Траецкам прадмесці адбылося свята "Чорны свіргуль — птушка 2012 года", на якім былі падведзены вынікі мастацкіх конкурсаў.

Даведацца пра вынікі конкурса і паглядзець работы пераможцаў у намінацыях «Лепшы малюнак чорнага свіргуля», «Лепшы прыродаахоўны плакат», «Лепшы мастацкі выраб» можна тут.

Конкурс на лепшую метадычную распацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю

Пераможцам стала Інна Васільеўна Хацько, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУО "Сярэдняя школа № 4 г. Жодзіна" за падрыхтоўку пазакласнага мерапрыемства "Чорны свіргуль — птушка 2012 года" у межах дэкады прыродазнаўства ў пачатковай школе.

Усе ўдзельнікі конкурсаў традыцыйна атрымалі сертыфікаты ўдзельніка, а пераможцы – дыпломы і прызы. Работы аўтарам не вяртаюцца. АПБ можа выкарыстоўваць конкурсныя работы з указаннем аўтарства для публікацыі, а таксама экспанаваць іх  на выставах.