In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Конкурс "Гісторыі Жывой Вясны"

У гэтым годзе АПБ праводзіць конкурс гісторый удзельнікаў Жывой вясны. Калі Вы любіце прыроду, Вам падабаецца назіраць як птушкі вяртаюцца дадому, і хочаце падзяліцца сваімі ўражаннямі, мы запрашаем Вас да ўдзелу. Дасылайце свае фота з першымі назіраннямі птушак і цікавыя гісторыі аб гэтым, а нашыя сябры ў сацыяльных сетках вызначаць лепшыя з іх. Пераможцы па традыцыі атрымаюць прызы ад АПБ.

Запоўніць анкету ўдзельніка конкурса

Як удзельнічаць?

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя – і прафесійныя фатографы, і аматары.

Для таго, каб стаць удзельнікам конкурса, Вам неабходна запоўніць Анкету на сайце АПБ , далучыць да яе фотаздымак свайго першага назірання за птушкамі вясной 2013. Пажадана напісаць да фатаздымка цікавую гісторыю свайго назірання (напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, свае яскравыя ўражанні і прыемныя моманты, якімі б Вы хацелі падзяліцца з іншымі аматарамі прыроды).

Кожны ўдзельнік можа дасылаць толькі адно фота.

Намінацыі конкурсу

  • Лепшая гісторыя «Жывой вясны»
  • Лепшы фотаздымак «Першая сустрэча з вясной»

Асноўныя даты

  • Мы будзем прымаць Вашыя фатаздымкі і гісторыі з 15 сакавіка па 30 красавіка 2013 г.
  • З 1 па 31 мая 2013 г. будзе адбывацца інтэрактыўнае галасаванне ў нашых групах Укантакце і Facebook.
  • Вынікі будуць змешчаны на сайце АПБ не пазней за 15 чэрвеня 2013 г.

Узнагароды пераможцам

За першае месца пераможца атрымае запрашэнне на экскурсію «Птушкі Беларусі», а пераможцы з другім і трэцім месцам атрымаюць значкі з выявамі птушак.

Увага! Фота кладак і птушанят не дапускаюцца да ўдзелу у конкурсе. Паважайце птушак і не турбуйце іх!