In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Як прыняць удзел у Жывой вясне 2013

Пазнаёмцеся з пяццю відамі птушак, якіх мы абралі, рэгулярна бывайце на прыродзе або проста каляхаты, прыглядайцеся да птушак. Калі вы ўбачылі альбо пачулі адну з гэтых птушак, мы прапануем вам унесці сваю інфармацыю на сайт www.springalive.net.

Такім чынам вы зможаце пабачыць на карце, якая размешчана на сайце, колькі людзей і ў якіх краінах яшчэ бачылі гэтых птушак і ўбачыць, як пасланцы вясны з’яўляюцца і ляцяць праз Еўропу. Па меры росту колькасці назіранняў карта набывае больш насычаны колер, які сведчыць аб наступленні «Жывой вясны». На сайце таксама ёсць інфармацыя аб міграцыі птушак, іх асаблівасцях, метадычныя матэрыялы для настаўнікаў. Дзякуючы Вашым назіранням,кожны год мы будзем здольныя бачыць розніцу ў часе прылёту птушак у розныягады і параўнаць, як розныя фактары (напрыклад, змена надвор’я) уплываюць на час прылёту.

Для нас важна кожнае Ваша назіранне! Далучайцеся да Жывой Вясны разам з птушкамі!

Як даслаць свае дадзеныя?

Гэта проста. Трэба выканаць наступныя інструкцыі:

1.Прачытайце пра віды «Жывой Вясны», абраныя для назіранняў: пра белага бусла, вясковую ластаўку,зязюлю, чорнага свіргуля і шчурку-пчалаедку (для гэтага зайдзіце ў раздзел «Пра птушак») і знайдзіце там інфармацыю аб мяркуемым часе прылёту ў нашу краіну.

2.У гэты час пастарайцеся пільна і ўважліва назіраць за наваколлем.Калі Вы ўбачыце або пачуеце любы з пералічаных відаў (з-за таго, што вельмі цяжка ўбачыць зязюлю, Вы павінны больш спадзявацца на тое, што яе пачуеце), заходзьце на наш сайт.

3. Потым выбірайце форму для вынікаў назіранняў (раздзел «Дадаць назіранне») і запоўніце яе. Вы павінны памятаць, што вельмі важна адзначыць, дзе і калі Вы заўважыліпералічаных птушак. Як толькі Вы запоўніце ўсе графы, клікніце на кнопку «Даслаць», і мы атрымаем Вашы дадзеныя.

4.На наступны дзень праверце карты на сайце "Жывой вясны" – ці «прасунулі» Вашыя назіранні вясну наперад?

Вы можаце рабіць назіранні для «Жывой вясны» каля сваёй хаты або школы ці падчас прагулкі з бацькамі.

На працягу ўсёй «Жывой Вясны» плануюцца мерапрыемствы, якія будуць сумяшчаць адукацыйную і забаўляльную часткі. Гэта такія мерапрыемствы, як экскурсіі, конкурсы, інфармацыйныя і назіральныя пляцоўкі. Усё гэта робіць «Жывую Вясну» цікавай для шырокай аўдыторыі: для дзяцей, іх бацькоў, настаўнікаў і проста аматараў прыроды і птушак.

У кожную «Жывую Вясну» ўдзельнікам таксама прапаноўваецца атрымаць асалоду ад гульняў і напісаць свой «Вясновы блог» на сайце www.springalive.net.