In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Жывая вясна 2015

Вясна прыйдзе, калі Вы самі яе заўважыце.
Будзем назіраць, як птушкі вяртаюцца дадому.
Сустрэнем вясну разам!

«Жывая вясна» – гэта агульнаеўрапейская адукацыйная кампанія, арганізаваная BirdLife International, у якой прымаюць удзел дзеці і дарослыя па ўсёй Еўропе. Галоўная мэта кампаніі "Жывая вясна"– сабраць дадзеныя, як мігрыруючыя птушкі вяртаюцца ў Еўропу. Даволі простыя назіранні, якія зроблены вялікай колькасцю людзей – гэта каштоўная крыніца інфармацыі па міграцыі птушак, пра іх асноўныя рысы і змены ў характары, якія адбываюцца штогод. У гэтым годзе ўсе краіны-удзельніцы кампаніі "Жывая вясна" правядуць шэраг прыродаахоўных мерапрыемстваў, якія датычацца менавіта гэтых 5-ці абраных відаў птушак і звярнуць увагу насельніцтва на праблемы, што існуюць у мігрыруючых відаў. Праект «Жывая вясна» родам з Германіі. Кампанія ўпершыню адбылася ў Баварыі ў 1987 годзе. Зараз гэты праект праводзіцца партнёрамі BirdLife International больш чым у 50 краінах свету!

Для большасці дзяцей «Жывая вясна» – гэта першы кантакт з птушкамі. У якасці пасланак вясны абраны найбольш вядомыя ў прыродзе птушкі: белы бусел, вясковая ластаўка, зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка.

белы бусел © Bob, вясковая ластаўка © C. Korkosz, зязюля © Vogelartinfoбелы бусел © Bob, вясковая ластаўка © C. Korkosz, зязюля © Vogelartinfo

чорны свіргуль © Snowmanradio, шчурка-пчалаедка © C.Korkoszчорны свіргуль © Snowmanradio, шчурка-пчалаедка © C.Korkosz

Першыя чатыры птушкі знаёмыя амаль кожнаму чалавеку, а вось шчурка-пчалаедка –птушка рэдкая, від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, пабачыць яе не так проста, але для сапраўдных аматараў назіранняў за прыродай гэта стане чарговай цікавай місіяй!

Для нас важна кожнае Ваша назіранне!
Далучайцеся да Жывой Вясны разам з птушкамі!


Удзельнічаць у кампаніі "Жывая вясна" проста і прыемна! :)
Пазнаёмцеся з 5-цю відамі птушак, якіх мы абралі і будзем сустракаць разам. Гэта белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля і шчурка-пчалаедка.
Рэгулярна бывайце на прыродзе або проста па-за домам, прыглядайцеся да птушак. І калі вы ЎБАЧЫЦЕ або ПАЧУЕЦЕ менавіта абраныя намі віды – занясіце свае назіранні з дапамогай аднаго з прапанаваных варыянтаў:

  • На сайце пры дапамозе формы "ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ"
  • СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ Вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
  • Ці адпішыцеся ў адмысловых суполках у сацыяльных сетках facebook і  вконтакте.

Спампаваць умовы конкурсаў "Жывая вясна-2015".

Метадычныя распрацоўкі для настаўнікаў па кампаніі "Жывая вясна"


Па ўсім пытанням кампаніі звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара "Жывой вясны", Карыны Салавей:
[email protected]
+37529 223 06 13
+37529 101 68 87