In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Юны арнітолаг

Сябры, заклікаем вас да ўдзелу ў конкурсе маладых аматараў птушак  "Юны арнітолаг"!
Конкурс "Юны арнітолаг" — гэта матывацыя часцей бываць на прыродзе і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вялікім светам дзікай прыроды. У нашай краіне можна ўбачыць 325 відаў птушак. Лічба вялікая, але галоўнае — пачаць. Чым часцей вы будзеце назіраць за птушкамі, тым хутчэй адчуеце вынікі. З кожным новым наведваннем прыроды, вам будзе прасцей заўважыць тых, хто мілагучна спявае седзячы на галінках.  А гэта — больш шанцаў павялічыць свой уласны спіс убачаных птушак! Далучайцеся! 

Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці і падлеткі ва ўзросце да 17 гадоў.

Як удзельнічаць?

1. Зайсці на сайт , зарэгістравацца на ім.
2. Цягам года назіраць за птушкамі, свае назіранні заносіць у базу сайта
3. Даслаць свае імя, прозвішча, узрост, адрас і тэлефон для сувязі на электронную скрыню [email protected], у тэме ліста пазначыць "Юны арнітолаг". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць гэта да 25 снежня 2016 года.

Увага! Імя і прозвішча павінны адпавядаць зарэгістраваным на сайце florafauna.by

Вынікі

Дадаваць новыя назіранні можна цягам года. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць улічвацца колькасць назіранняў ад кожнага ўдзельніка і колькасць адзначаных відаў. Вынікі падводзіць сакратарыят АПБ да 15 студзеня 2017.

Узнагароды

Пераможцы атрымаюць прызы. Узнагароджанне адбудзецца на чарговым з’ездзе АПБ у студзені 2017 года.


 

Па ўсіх пытаннях, што звязаны з конкурсам, пішыце, калі ласка, на электронную скрыню salavei@ptushki.org.

 

Карына Салавей,  спецыяліст па развіцці АПБ