In English, please
Захавальнікі

Хто такія захавальнікі ТВП?
Захавальнікі ТВП – гэта людзі з ліку актыўных, неабыякавых да лёсу роднай прыроды мясцовых жыхароў або аматараў прыроды, якія маюць магчымасць рэгулярна наведваць тэрыторыю і кантраляваць яе стан. Да сеткі захавальнікаў можа далучыцца любы чалавек, які зацікаўлены прыродай і мае жаданне тым ці іншым чынам удзельнічаць у захаванні пэўных тэрыторый.


Навошта патрэбны захавальнікі ТВП:
Колькаць ТВП у Беларусі ўжо зараз значная і яна павялічваецца. Акрамя вялікай колькасці, тэрыторыі, важныя для птушак, змешчаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў цяжкадасягальных кутках, што робіць немагчымым пастаянную прысутнасць навукоўцаў, супрацоўнікаў дзяржаўных прыродаахоўчых арганізацый і АПБ на іх. Захавальнікі па прычыне таго, што жывуць на ТВП або рэгулярна там бываюць могуць « прыглядаць» за тэрыторыяй.


Што могуць рабіць захавальнікі
У той жа час захавальнікі могуць весці пастаянны маніторынг сваіх ТВП, як тэрыторый так і птушак – у прыватнасці, пагрозы якія існуюць або раптоўна ўзніклі для тэрыторыі, якасць месцаў пражывання, колькасць асобных відаў птушак, гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыях і г.д. Своечасова атрыманая інфармацы дае магчымасць аператыўна рэагаваць на змены стану экасістэм ТВП. Акрамы таго, захавальнікі з’яўляюцца крыніцай інфармацыі ў сваім рэгіёне і могуць весці працу па экалагічнай адукацыі мясцовага насельніцтва. Найбольш актыўныя захавальнікі могуць удзельнічаць у рэалізацыі планаў кіравання, практычных мерапрыемствах па захаванню месцаў пражывання птушка.
На якіх ТВП ствараюцца сеткі захавальнікаў?
АПБ працягвае развіццё створаных груп захавальнікаў і стварае іх на новых тэрыторыях. У шчыльным супрацоўніцве з Літоўскім арніталагічным таварыствам (LOD) пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers Norden , а таксама The Coca-Cola Foundation , АПБ выконвае праект «Стварэнне сеткі захавальнікаў вакол ключавых водна-балодных угоддзяў Беларусі». Праект ажыццяўляецца на ТВП, на якіх ужо створаны першапачатковыя групы захавальнікаў гэта – «Балота Ельня», «Балота Званец», «Гарадзенская Свіслач», «Налібоцкая пушча». Да гэтых тэрыторый дадаюцца новыя: «Сэрвач», «Сярэдняя Прыпяць», «Балота Спораўскае». Дзейнасць па стварэнню сеткі захавальнікаў будзе кранацца і некаторых суседніх тэрыторыях, змешчаных непадалёку ад ТВП, прымаючых удзел у праекце: «Цікіны астравы», «Галубіцкая пушча».


ЯК ДАЛУЧЫЦЦА?
Калі вы можаце і маеце жаданне стаць захавальнікам ТВП, згаданай вышэй або іншай, звяжыцеся з рэгіянальным каардынатарам або непасрэдна да каардынатара праекта Вольгі Лукшыц праз электронную пошту lukshyts@ptushki.org або тэлефоны сакратарыята АПБ

Хутка даслаць ліст

Як вас завуць?
Ваш электронны адрас:
Ваша паведамленне:
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org