Праект «Стварэнне сеткі захавальнікаў вакол ключавых водна-балодных угоддзяў Беларусі».
Актыўныя аматары прыроды, жыхары і наведвальнікі каштоўных прыродных тэрыторый маюць жаданне рабіць свой унёсак у іх захаванне, але часцей за ўсё, не маюць пэўных магчымасцей дзеля гэтага. З 2009 года АПБ пачало выконваць праекты для стварэння і развіцця сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак (ТВП), якія накіраваны на прыцягнення грамадскасці да актыўнага ўдзелу ў прыродаахоўчай дзейнасці.
Выкананне праектаў стала магчымым дзякуючы падтрымцы партёраў Birdlife international у Швецыі і Літве – шведскага (SOF) і літоўскага (LOD), арніталагічных таварыстваў, а таксама The Coca-Cola Foundation , Nordic Council of Ministers Norden.
Галоўная мэта праектаў – забяспечыць удзел грамадскасці і мясцовых жыхароў у захаванні і кіраванні ТВП.
Задачы
1. Стварыць группы захавальнікаў для ТВП, якія прымаюць удзел у праектах. Арганізаваць для захавальнікаў неабходныя трэнінгі па маніторынгу ТВП, прыродаахоўчаму заканадаўству, забяспечыць іх неабходнай інфармацыяй і матэрыяламі для дзейнасці.
2. Павысіць веды мясцовых жыхароў і грамадскаці рэгіёну пра каштоўнасць тэрыторый і неабходнасць іх аховы.
3. Наладзіць супрацоўніцтва паміж грамадскасцю і дзяржаўнымі прыродаахоўчымі ўстановамі, мясцовымі ўладамі для больш эфектыўнай аховы ТВП і будучых сумесных дзеянняў.
4. Забяспечыць практычны ўдзел захавальнікаў у маніторынгу ТВП і мерапрыемствах па захаванню ТВП і птушак, выканнані планаў кіравання заказнікамі.
5. Наладзіць супрацоўніцтва паміж АПБ і іншымі партнёрамі праекта.
Чакаемыя вынікі
1. Створаныя групы захавальнікаў валодаюць неабходымі ведамі і інфармацыйнымі матэрыяламі для дзейнасці.
2. Наладжана супрацоўніцтва паміж захавальнікамі і мясцовымі органамі ўлады і Мінпрыроды.
3. Мясцовае насельніцтва праінфарміравана пра важнасць ТВП, магчымасці іх устойлівага развіцця, мае неабходную інфармацыю пра тое, як можна знізіць негатыўны антрапагенны ўплыў і прымае ўдзел у ахове і кіраванні ТВП.
4. Надрукаваны інфармацыйныя матэрыялы пра ТВП, усталяваны інфармацыйныя стэнды і аншлагі.
5. Апрабавана методзіка стварэння і падтрымання груп захавальнікаў, якая будзе у далейшым выкарыстоўвацца на іншых ТВП.
Дасягненні
Пачатак быў пакладзены сумесным праектам АПБ і SOF «Стварэнне сеткі захавальнікаў ТВП у Беларусі»
. У ім прынялі ўдзел ТВП «Балота Ельня»
, «Балота Званец»
, «Гарадзенская Свіслач», «Налібоцкая пушча» якія сталі першымі тэрыторыямі, дзе былі створаны першапачатковыя груп захавальнікаў ТВП. Пад час выканання праекта была праведзена масмедыйная кампанія ў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ, мэта якой было распавесці жыхарам пра каштоўнасць і значнасць іх тэрыторый для захавання біяразнастайнасці. Было праведзена шэраг семінараў на згаданых тэрыторыях, удзельнікі якіх даведаліся пра існаванне і каштоўнасць тэрыторый, маючых выключнае значэнне для захавання птушак, а таксама пра магчымасць удзела мясцовых жыхароў для іх захавання. Упершыню ўсталяваны інфармацыйныя аншлагі пазначаючыя межы ТВП і інфармуючыя людзей пра каштоўнасць
ТВП, задзейсненыя ў праекты, на якіх існуюць і ствараюцца групы захавальнікаў:
«Балота Званец» – Кобрынскі і Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці
«Балота Ельня» – Міёрскі і Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці
«Налібоцкая пушча» – Валожынскі і Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці, Навагрудскі і Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці
«Гарадзенская Свіслач» – Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці
«Сэрвач» – Глыбоцкі і Докшыцкі раён Віцебскай вобласці
«Сярэдняя Прыпяць» – Пінскі, Лунінецкі, Столінскі Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласць.
«Балота Спораўскае» – Бярозаўскі, Драгічынскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.
