In English, please
Тэрыторыі, важныя для птушак
Тэмы:
а:
  • арлан-белахвост,
  • арол-вужаед,
  • арол-маркут
б:
  • балотная сава,
  • белавокі нырок,
  • белалобая гусь,
  • беласпінны дзяцел,
  • белы бусел
в:
  • вялікі арлец,
  • вялікі грыцук,
  • вяртлявая чаротаўка
г:
  • гусь-гуменіца,
  • гусь-піскулька
д:
  • драч,
  • дубальт
з:
  • звычайная чаротаўка,
  • звычайны зімародак,
  • звычайны пагоніч,
  • звычайны цвыркун
к:
  • качка-крыжанка,
  • качка-неразня,
  • качка-свіцьва,
  • качка-чырка
л:
  • лугавы свірстун
м:
  • малая крычка,
  • малая чайка,
  • малы арлец,
  • малы пагоніч
н:
  • нырок-сівак
п:
  • пагоніч,
  • палявы лунь,
  • поплаўны лунь,
  • пугач
с:
  • салаўіны цвыркун,
  • скапа,
  • сярэдні дзяцел,
  • сіні сіваграк
ч:
  • чапля-бугай,
  • чорная рыбачка,
  • чорны бусел
ш:
  • шэрая гусь,
  • шэрая кугакаўка,
  • шэры журавель


Альманскія балоты

  • чорны бусел,
  • арол-вужаед,
  • вялікі арлец,
  • шэры журавель,
  • дубальт,
  • пугач,
  • шэрая кугакаўка

Альманскія балоты – гэта буйнейшы ў Еўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балот, які захаваўся да нашых дзён у натуральным стане.

Асвея

  • чапля-бугай,
  • нырок-сівак,
  • арол-маркут

Тэрыторыя заказніка ўяўляе сабой буйны комплекс азёр, лясоў, пераходных і верхавых балот, нізінных балот адносна мала. Ядром заказніка з’яўляецца возера Асвейскае, якое мае важнае гідралагічнае і кліматаўтвараючае значэнне для вялікага рэгіёна паўночнай часткі Беларусі.

Балота Дзікое

  • вялікі арлец,
  • драч,
  • дубальт,
  • лугавы свірстун,
  • звычайны цвыркун,
  • вяртлявая чаротаўка

Дзікое – адно з буйнейшых у Еўропе балот нізіннага тыпу, якое захавалася ў натуральным стане.

Балота Ельня

  • шэры журавель,
  • балотная сава

Буйнейшы ў Беларусі комплекс верхавых і пераходных балот са шматлікімі азёрамі, якія прыдаюць разнастайнасць аднатоннаму ландшафту. Па ўсім балоце раскіданы невялікія астравы, пакрытыя мелкаліставымі і яловымі лясамі.

Балота Званец

  • палявы лунь,
  • вялікі арлец,
  • пагоніч,
  • драч,
  • шэры журавель,
  • пугач,
  • балотная сава,
  • звычайны цвыркун,
  • салаўіны цвыркун,
  • вяртлявая чаротаўка,
  • звычайная чаротаўка

Званец – буйнейшае ў Еўропе нізіннае балота мезатрофнага тыпу са шматлікімі адкрытымі мінеральнымі астравамі.

Балота Марочна

  • арол-вужаед

Балота Марочна – адно з трох буйнейшых верхавых балот, якія захаваліся ў натуральным стане на Палессі пасля асушальнай меліярацыі. Гэта самае старажытнае балота Беларусі – яго фарміраванне пачалося каля 10 тысяч гадоў назад.

Балота Спораўскае

  • качка-чырка,
  • вялікі арлец,
  • звычайны пагоніч,
  • драч,
  • дубальт,
  • малая чайка,
  • чорная рыбачка

Тэрыторыя ўяўляе сабой адзін з буйнейшых у Еўропе комплекс пойменных нізінных балот, якія захаваліся ў натуральным стане. Дзякуючы сваім памерам балотны масіў застаецца стабільнай экасістэмай, якая ў пэўнай ступені не залежыць ад змен на прылягаючых тэрыторыях.

Белавежская Пушча

  • чорны бусел,
  • белы бусел,
  • малы арлец,
  • вялікі арлец,
  • драч,
  • дубальт,
  • пугач

Белавежская Пушча – буйнейшы і адзіны з тыповых некалі ў Еўропе, масіў пярвічных лясоў, які захаваўся да сённяшніх дзён. Захаванню гэтых унікальных мясцін садзейнічала тое, што ў розныя эпохі яны з’яўляліся традыцыйным месцам палявання літоўскіх, польскіх і рускіх каранаваных і іншых высокапастаўленых асоб.

Броды

  • дубальт

На ўчастку пойменнага лугу пастаянна жыве буйная групоўка глабальна пагражаемага віду птушак – дубальта. Луг прасціраецца па правым беразе ракі Бярэзіна на паўднёвы ўсход ад вёскі Броды.

Бярэзіна-Гайна

  • качка-чырка,
  • вялікі арлец,
  • звычайны пагоніч,
  • драч,
  • дубальт,
  • малая чайка,
  • чорная рыбачка

ТВП уключае ў сябе поўны спектр поймавых біяцэнозаў, характэрных для цэнтральнай часткі Беларусі. Тут адзначаны на гнездаванні ўсе чатыры беларускія віды птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення: вялікі арлец Aquila clanga, драч Crex crex, дубальт Gallinago media і вяртлявая чаротаўка Acrocephalus paludicola.

Бярэзінскі Запаведнік

  • чорны бусел,
  • арол-вужаед,
  • вялікі арлец,
  • скапа,
  • шэры журавель,
  • дубальт,
  • чорная рыбачка,
  • сіні сіваграк

Бярэзінскі запаведнік – гэта буйнейшы комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам лясоў і вялікіх сфагнавых балот.

Выганашчанскія балоты

  • чапля-бугай,
  • качка-неразня,
  • качка-чырка,
  • нырок-сівак,
  • вялікі арлец,
  • драч,
  • шэры журавель,
  • дубальт,
  • вяртлявая чаротаўка

Буйнейшы ў Беларусі комплекс дробналіставых забалочаных лясоў, балот, рачных пойм і мелкаводных азёр.

Выдрыца

  • вялікі арлец,
  • арол-вужаед,
  • палявы лунь

ТВП уключае ў сябе буйны леса-балотны масіў у поймах рэк Ола і Бярэзіна.

Галубіцкая пушча

  • чорны бусел,
  • скапа,
  • арол-маркут

Галубіцкая Пушча ўяўляе сабой мазаічнае спалучэнне леса-балотных, лугавых, балотных і лясных масіваў, а таксама буйных натуральных вадаёмаў, якія знаходзяцца ў водазборным басейне вярхоўяў ракі Бярэзіна.

Дражбітка-Свіна

  • чорны бусел,
  • арол-вужаед,
  • палявы лунь,
  • арол-маркут,
  • шэры журавель,
  • дубальт,
  • балотная сава

Тэрыторыя прадстаўляе сабой адзіны леса-балотны масіў, у якім сустракаюцца ўсе асноўныя тыпы прыродных супольніцтваў, характэрных для Беларускага Паазер’я.

Казьяны

  • арол-вужаед,
  • палявы лунь,
  • вялікі арлец,
  • арол-маркут,
  • скапа

Заказнік уяўляе сабой складаны мазаічны комплекс верхавых балот, лясоў, заліўных лугоў, азёр і сельскагаспадарчых зямель.

Лебядзіны мох

  • скапа

Угоддзе ўяўляе сабой адзіны леса-балотны масіў на плоскай водападзельнай раўніне.

Лельчыцкая Убарць

  • шэры журавель,
  • вялікі грыцук,
  • вяртлявая чаротаўка

Угоддзе ўяўляе сабой мазаічны ўчастак поймы ракі Убарць з перавагай асаковых нізінных балот, які знахозіцца ў наваколлі г.п. Лельчыцы.

Палескі радыяцыйны запаведнік

  • чорны бусел,
  • арол-вужаед,
  • малы арлец,
  • вялікі арлец,
  • арлан-белахвост

Запаведнік знаходзіцца ў так званай «трыццацікіламетровай зоне», ўтворанай пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў 1986 годзе. Вядзенне любой гаспадарчай дзейнасці і знаходжанне людзей на тэрыторыі зоны забаронена.

Пойма Львы

  • арол-вужаед,
  • палявы лунь,
  • вялікі арлец

Тэрыторыя ахоплівае паўночна-ўсходнюю частку буйнога леса-балотнага масіву ў бесейне ракі Льва.

Пойма Сажа

  • качка-чырка,
  • драч,
  • дубальт,
  • чорная рыбачка,
  • звычайны зімародак

Тэрыторыя ўяўляе сабой найбольш значны для захавання біялагічнай разнастайнасці ўчастак поймы ракі Сож ад вусця ракі Бесядзь да горада Ветка.

Простыр

  • вялікі арлец,
  • малы пагоніч,
  • пагоніч,
  • драч,
  • вяртлявая чаротаўка,
  • салаўіны цвыркун

ТВП уяўляе сабой буйное нізіннае пойменнае балота у міжрэччы Прыпяці, Простыра і Стыры. Гэта апошні з тыповых старых куткоў старога Заходняга Палесся, які захаваўся сярод пераўтвораных ландшафтаў.

Прыпяцкія балоты

  • вялікі арлец,
  • драч,
  • дубальт,
  • сярэдні дзяцел,
  • шэрая кугакаўка

Нацыянальны парк размешчаны ў пашыранай частцы старажытнай даліны ракі Прыпяць ў міжрэччы яе правых прытокаў – рэк Сцвіга і Убарць.

Рыбгас «Белае»

  • чапля-бугай,
  • качка-неразня,
  • белавокі нырок,
  • нырок-сівак

Рыбгас "Белае" ўяўляе сабой буйны комплекс вялікіх і малых рыбаразводных сажалак, уся тэрыторыя акружана пойменнымі дубравамі.

Старая Віць

  • арол-вужаед,
  • палявы лунь,
  • малы арлец

Угоддзе ўяўляе сабой адзін з буйнейшых на Палессі мазаічны комплекс забалочаных лясоў, якія чаргуюцца з невялікімі балотамі, лугамі і занядбанымі палямі. Масіў знаходзіцца ў басейне ракі Віць, левага прытока Прыпяці.

Стары Жадзен

  • арол-вужаед,
  • вялікі арлец

ТВП з’яўляецца месцам пражывання буйных груповак вялікага арляца Aquila clanga і арла-вужаеда Circaetus gallicus. Яна ўяўляе сабой леса-балотны комплекс, ядро якога складаюць балоты Стары Жадзен і Вялікае, раздзеленыя паміж сабой пакатай градой.

Сэрвач

  • вяртлявая чаротаўка

Тэрыторыя заказніка ўключае возера Сервач і частку поймы ракі Сервач.

Сялец

  • чапля-бугай,
  • качка-неразня,
  • нырок-сівак,
  • арлан-белахвост,
  • пугач

Тэрыторыя ўключае вадасховішча «Сялец», буйнейшы комплекс сажалак аднаймённага рыбгаса (2500 гектараў), і лясы Ружанскай Пушчы, якія прылягаюць да гэтых штучных вадаёмаў з усходняга боку.

Сярэдняя Прыпяць

  • чорны бусел,
  • белы бусел,
  • гусь-гуменіца,
  • белалобая гусь,
  • гусь-піскулька,
  • шэрая гусь,
  • качка-свіцьва,
  • качка-неразня,
  • качка-крыжанка,
  • качка-чырка,
  • нырок-сівак,
  • белавокі нырок,
  • поплаўны лунь,
  • вялікі арлец,
  • звычайны пагоніч,
  • малы пагоніч,
  • драч,
  • дубальт,
  • вялікі грыцук

Сярэдняя Прыпяць – гэта буйнейшы ў Еўропе ўчастак рачной поймы, які захаваўся ў натуральным стане.

Тураўскае балонне

  • дубальт,
  • белалобая гусь,
  • вялікі грыцук,
  • малая крычка

Тураўскі луг, які ў веснавы час уяўляе сабой сістэму акружаных павадкавай вадой астравоў, з’яўляецца ўнікальным, як па набору відаў, так і па колькасці, месцам гнездавання і прыпынку падчас сезонных міграцый кулікоў і іншых водна-балотных відаў птушак.

Хаваншчына

  • вялікі арлец,
  • палявы лунь

ТВП з’яўляецца адным з найбольш значных у Беларусі месцаў гнездавання глабальна пагражаемага віду птушак – вялікага арляца Aquila clanga і ўяўляе сабой буйны масіў забалочаных лясоў, размешчаны між заказнікам «Спораўскі» і аўтамагістраллю Брэст – Масква.

Чырвонае

  • вялікі арлец,
  • шэры журавель,
  • чорны бусел,
  • арол-вужаед,
  • пугач,
  • беласпінны дзяцел

Буйны масіў забалочаных цяжкадаступных лясоў у басейне возера Чырвонае і пойме ракі Случ з’яўляецца адным з самых важных у краіне месцам гнездавання глабальна пагражаемага віду – вялікага арляца Aquila clanga – і цэлага шэрагу іншых рэдкіх відаў птушак.

© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org