Тэрыторыя ўключае вадасховішча «Сялец», буйнейшы комплекс сажалак аднаймённага рыбгаса (2500 гектараў), і лясы Ружанскай Пушчы, якія прылягаюць да гэтых штучных вадаёмаў з усходняга боку. Па плошчы пераважаюць хвойныя і яловыя лясы, даволі значную частку тэрыторыі займаюць забалочаныя алешнікі, часам сустракаюцца дубравы. Вялікая колькасць паніжэнняў, сухіх грыў, малых рэчак надае лясам Ружанскай Пушчы надзвычайную мазаічнасць. Нізінныя балоты і забалочаныя лугі размешчаны, у асноўным, у поймах рэк. Частка тэрыторыі балот пакрыта драбналессем.
Вадасховішча і сажалкі рыбгаса пабудаваны на месцы буйнага балота ў пойме ракі Ясельда. На вадасховішчы засталося некалькі вялікіх адкрытых астравоў, вусцевая зона моцна зарасла трыснягом. Праз лясны масіў працякаюць дзве невялікія, з вельмі звілістымі рэчышчамі і павольнай плынню, ракі – Хотава і Радагошч. Акрамя іх тэрыторыю дрэніруюць прытокі Хотавы і, у значна меншай ступені, сістэма каналаў, якая была пракладзена 90-110 гадоў таму назад.
Для прамысловага рыбаводства адведзена 25% тэрыторыі, астатняя частка выкарыстоўваецца лясгасам і мясцовымі калгасамі.
На сажалках, дзякуючы наяўнасці вялікіх плошчаў надводнай расліннасці, мноству рыбы і штучных кармоў, склаліся выключна спрыяльныя ўмовы для гнездавання вадаплаўных птушак. Тэрыторыя рыбгаса з’яўляецца месцам гнездавання буйных папуляцый чаплі-бугая Botaurus stellaris, нырка-сівака Aythya ferina, звычайнага рэмеза Remiz pendulinus. У паслягнездавы перыяд тут канцэнтруецца больш за 20000 водна-балотных птушак. Найбольш шматлікімі ў гэты час з’яўляюцца лыска Fulica atra, качка-крыжанка Anas plathyrynchos, вялікі баклан Phalacrocorax carbo, шэрая Ardea cinerea і вялікая белая чаплі Egretta alba.
Спалучэнне сажалак рыбгаса і вялікага ляснога масіву стварае выключна спрыяльныя ўмовы для арлана-белахвоста Haliaeetus albicilla і пугача Bubo bubo. Вялікае значэнне для птушак мае рыбгас і ў перыяд міграцыі. У гэты час на спушчаных сажалках спыняюцца на кармленне тысячныя чароды розных відаў кулікоў, да 20 арланаў-белахвостаў, ад 5 да 15 асобін скапы Pandion haliaetus.
| Від | Ацэнка колькасці, пар | Крытэрый ТВП |
| Чапля-бугай / Большая выпь Botaurus stellaris |
20-40 самцоў | В2 |
| Качка-неразня / Серая утка Anas strepera |
15-25 | В2 |
| Нырок-сівак / Красноголовый нырок Aythya ferina |
200-300 | B3 |
| Арлан-белахвост / Орлан-белохвост Haliaeetus albicilla |
4-6 | A1 |
| Пугач / Филин Bubo bubo |
3-6 | B2 |
Флора заказніка вылучаецца вялікай відавой разнастайнасцю і наяўнасцю каштоўных у навуковых і практычных адносінах відаў. З сасудзістых раслін, якія тут сустракаюцца, 6 відаў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, 14 патрабуюць прафілактычнай аховы, а 16 – рэдкія для гэтай тэрыторыі.
З млекакормячых неабходна адзначыць барсука Meles meles і наяўнасць пасялення баброў Castor fiber. Акрамя іх у заказніку сустракаюцца лось Alces alces, алень Cervus elaphus, казуля Capreolus capreolus, янотападобны сабака Nyctereutes procyonoides і выдра Lutra lutra.
Рыбная гаспадарка. У сувязі са змяненнем рэжыму эксплуатацыі сажалак, выкліканым цяжкім эканамічным становішчам гаспадаркі, умовы пражывання вадаплаўных птушак пагоршыліся.
Асноўнымі прычынамі зніжэння колькасці птушак з’яўляюцца:
Неабходна правесці спецыяльныя работы па распрацоўцы плана кіравання.