Каб стаць сябрам “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Вам неабходна:

А) Выбраць падыходзячую для Вас катэгорыю сяброўства.

Існуе некалькі катэгорый сяброўства:

1. Сябра клуба “Рэдкая птушка” – для ўсіх жадаючых. Памер узносу цалкам кампенсуе кошт матэрыялаў, якія атрымлівае сябра АПБ. Акрамя камплекта матэрыялаў*, сярбы клуба дадаткова атрымліваюць арніталагічны часопіс “SUBBUTEO” і значок з выявай птушкі.

Памер гадавога ўзносу – 20000 бел. руб.

2. Сямейная – для тых, хто хоча ўступіць усёй сям’ёй. Камплект матэрыялаў адзін на сям’ю, але кожны атрымлівае сяброўскую картку і налепку.

Памер гадавога ўзносу – 11000 бел. руб.

3. Асабістая – катэгорыя падыходзіць для ўсіх, акрамя жыхароў іншых краін. Сябра за год атрымлівае камплект матэрыялаў.

Памер гадавога ўзносу – 10000 бел. руб.

3. Ільготная – для школьнікаў, студэнтаў, магістрантаў, пенсіянераў. Сябра атрымлівае поўны камплект матэрыялаў.Памер гадавога ўзносу – 7000 бел. руб.

5. Кіраўнік клуба “Крылаты дазор”.

Кіраўнік атрымлівае камплект матэрыялаў, сябры клуба (маладыя людзі да 15 гадоў) – налепку з выявай птушкі года і значок.

Падрабязней пра клуб “Крылаты дазор” глядзіце ТУТ.

Памер гадавога ўзносу для кіраўніка клуба – 7100 бел. руб., для сябраў – 1000 бел. руб.

6. Замежная – для жыхароў іншых краін.

Памер гадавога ўзносу – 20 дол.

Неабавязковыя катэгорыі (дадаткова да гадавога ўзносу):

7. Навуковая.

Сябра акрамя камплекта матэрыялаў дадаткова атрымліваюць навуковы часопіс “SUBBUTEO”.

Памер гадавога ўзносу – 2500 бел. руб.

8. Сябра “Клуба200” (глядзі раздзел “Клуб200”)

 

Б) Запоўніць анкету і даслаць яе на адрас АПБ: а/с 306 г. Мінск, 220050.

Анкету Вы можаце знайсці ТУТ.

В) Пералічыць з любога паштовага аддзялення пераводам гадавы ўзнос на наш адрас: Грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” р/р 301 501 355 0019 ААТ “БПС-Банк”, філіял па Мінскай вобласці код 331, УНН 101546170, Мінск, бульвар Мулявіна, 6, к.1.

Квітанцыю перавода дасылаць не трэба.

Камплект матэрыялаў на адзін год складаецца з: сяброўскай карткі з календаром, налепкі з выявай птушкі года, чатырох інфармацыйных бюлетэняў, двух навукова-папулярных часопісаў “Птушкі і мы”, каляровага плаката.